Польскі дзяржаўны чыгуначны перавозчык PKP Intercity устанавіў гістарычны рэкорд. Летась цягнікі кампаніі абслужылі 78,5 млн пасажыраў. Аданчавоа PKP Intercity па-ранейшаму адчувае недахоп цягнікоў і вагонаў, у выніку чаго самыя загружаныя маршруты перагружаныя пасажырамі.
Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Пётр Малепшак адзначыў, што кантракт на пастаўку двухпавярховых цягнікоў будзе падпісаны ўжо ў другой палове гэтага года:
— У гэтым годзе кампанія Intercity пачала ўжо гэты працэс і ўжо на правільным шляху, каб падпісаць кантракт на куплю новых цягнікоў павышанай умяшчальнасці. Больш цягнікоў - з думкай аб 100 мільёнах пасажыраў ужо ў бліжэйшыя гады.
Двухпавярховыя цягнікі, якія мае намер закупіць PKP Intercity, змогуць развіваць хуткасць да 160 км на гадзіну. Яны з'явяцца на папулярных маршрутах па ўсёй Польшчы, а таксама міжнародных злучэннях.
эж